Кіраўнік Магілёўшчыны разбіраецца, чаму знікла масла

Пётр Руднік лічыць, што сітуацыя з недахопам прадукту была створаная штучна. Як стала вядома, запасы на складах былі дастатковымі, каб задаволіць попыт магілёўцаў.

Кіраўнік вобласці таксама загадаў надалей не дапускаць ажыятажнага попыту. Ён даручыў кіраўніку горада асабіста кантраляваць гэтае пытанне і напоўніць рынак маслам, паведамляе “Ежедневник”.

Нагадаем, што праблемы з дэфіцытам масла ўзніклі ў магілёўскіх крамах на пачатку верасня. Пасля ўмяшальніцтва кіраўніка вобласці пытанне было ўрэгуляванае. Замест штодзённых 3,5 тон масла фірма “Бабушкіна крынка” пачала пастаўляць у гандлёвую сетку горада 10 тон.