Кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца са студэнтамі-каліноўцамі

Мерапрыемства мае прайсці ў Варшаўскім універсітэце. Менавіта там шэсць гадоў таму была падпісаная дамова аб стварэнні стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, інфармуе “Наша Ніва”.

На сустрэчу запрашаюцца “каліноўцы” усіх набораў. Прапануецца паразмаўляць пра перспектывы і будучыню праекта. Вядома, што са студэнтамі мусяць сустрэцца прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі і міністарка навукі і вышэйшай адукацыі Барбара Кудрыцка. З беларускага боку на спатканні будзе лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Праграма Каліноўскага паўстала пры дапамозе польскага ўрада ў сакавіку 2006. Яна была адказам на выключэнні з беларускіх ВНУ студэнтаў па палітычных прычынах. Праводзілася ўжо шэсць набораў на праграму.