Кіраўніка нацболаў аштрафавалі на 525 тысяч рублёў
Такое рашэнне прыняў 16 снежня суд Першамайскага раёна Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, сёння Контуш з'явіўся ў міліцыю Першамайскага раёна, каб закрылі яго справу пра дробнае хуліганства. Аднак нацбола перакваліфікавалі ў сведку па гэтай справе. Міліцыянты запатрабавалі, каб Контуш распавёў усё, што яму вядома пра акцыю каля Белтэлерадыёкампаніі. Ён гэта зрабіць адмовіўся. Таму міліцыянты склалі на яго пратакол пра ілжэсведчанне. Суд прызначыў Контушу грашовы штраф (15 базавых велічыняў).
Ён лічыць гэты прысуд "дробнай помстай" супрацоўнікаў міліцыі за тое, што адмовіўся сведчыць супраць сваіх таварышаў.