Кіраўнікі Федэрацыі хакея правядуць у Пінску перамовы са Знарком

Перамовы з латвійскім спецыялістам, галоўным трэнерам маскоўскага "Дынама" Алегам Знарком плануюць правесці сёння ў Пінску кіраўнікі Федэрацыі хакея Беларусі. Дынамаўцы якраз праводзяць збор у сталіцы Палесся, інфармуе "Прессбол".
Як вядома, Знарок разглядаецца кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі. Аднак кіраўніцтва маскоўскага "Дынама" выступае супраць сумяшчэння ім двух пасадаў.