Кіраўніцтва МТІС вядзе перамовы, каб аднавіць вяшчанне Euronews

Замест Euronews ідзе вяшчанне тэлеканала "НТВ+ Кіно плюс". Кліенты іншых пастаўшчыкоў паслуг кабельнага тэлебачання пакуль могуць глядзець еўрапейскія навіны.

Як паведамілі ў МТІС, прычынай адключэння сталі фінансавыя спрэчкі з праваўладальнікамі гэтага канала на тэрыторыі Беларусі. З новага года кошт рэтрансляцыі канала значна вырас.

Дарэчы, у МТІС кажуць, што 1 студзеня ў сетцы пачалася трансляцыя некалькіх новых каналаў: "ТВ3", "ТВ 1000 Action", Fashion One, "Тэлеканал КХЛ".