Кіраўскім будаўнікам прапануюць працаваць без заробку
Работнікі кіраўскай ПМК-255 (перасоўная механізаваная калона) на сходзе будуць абмяркоўваць, ці гатовыя яны працаваць "у крэдыт".
Па словах рабочых, каб выплаціць ім заробак у мінулым месяцы, прадпрыемства вымушанае было ўзяць крэдыт у банку. Больш грошай у ПМК-225 няма, адзначае бабруйскі рэгіянальны партал.
Калі на сходзе рабочыя адмовяцца працаваць "у крэдыт", прадпрыемства будзе вымушанае звольніць супрацоўнікаў.