Кіроўцу "Поршэ Каен", які збіў школьніка, узялі пад варту

Нагадаем, што здарэнне адбылося 13 лістапада каля школы №23 ў мінскім мікрараёне Сухарава. Тады пад коламі аўтамабіля загінуў 9-гадовы школьнік.

У Следчым камітэце сабралі доказную базу па справе. Яна складаецца з выніку аглядаў, двух следчых эксперыментаў, шэраг экспертных высноваў і серыі допытаў, перадае БелаПАН.

Следчыя працягваюць працу па высвятленні сапраўднай карціны падзеяў. Прызначаны дадатковыя экспертныя даследаванні.

Фота — ctv.by