Кіроўцу, які збіў дзіця, дадалі год калоніі
Трагедыя адбылася 1 жніўня каля сталічнага ўніверсама “Таір”.
37-гадовы кіроўца “Мэрсэдэса” не заўважыў, як па паркоўцы ішла маладая сям’я з дзецьмі і наехаў на паўтарагадовага хлопчыка. Дзіця сканала на месцы.
У часе суда бацькі загінулага хлопчыка патрабавалі максімальнага пакарання — пяці гадоў пазбаўлення волі, а таксама матэрыяльнай кампенсацыі. Кіроўца прызнаў сваю віну, пералічыў на рахунак 50 мільёнаў, але маладая сям’я палічыла, што гэтай сумы недастаткова, піша kp.by
У выніку суд прыгаварыў кіроўцу да паўтара гадоў пазбаўлення волі. Але пракуратура не пагадзілася з прысудам і вынесла пратэст у сувязь з яго мяккасцю. Суд паўторна разгледзеў справу і даў кіроўцу 2,5 гады калоніі. Дарэчы, мужчына выявіўся глухаватым, таму не пачуў, як яму крычалі: “Стой!”