Кітай не паўдзельнічае ў рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск"?

Таму кітайская кампанія, якая выступала генпадрадчыкам, найхутчэй удзельнічаць у ім не будзе, паведамляе інтэрнэт-выданне "Белоруские новости".

Рэканструкцыя аэрапорта была запланаваная пад чэмпіянат свету па хакею 2014 года, які, дарэчы, знаходзіцца пад пагрозай ці байкоту, ці нават адмены. Меркавалася, што там пабудуюць новы, сучасны пасажырскі тэрмінал, а таксама новую ўзлётна-пасадачную паласу.

Спачатку кітайскі бок падпісаў дамову генпадраду, у якой сума рэканструкцыі была ацэненая ў 600 мільёнаў долараў. Аднак пасля кітайцы паведамілі, што ацэньваюць інвестыцыйны праект больш чым у 1 мільярд долараў. Магчыма, што праблему паспрабуе вырашыць кіраўнік Беларусі.

Фота — bymedia.net