Кітай запусціць беларускі спадарожнік сувязі
Пагадненне пра гэта было падпісана 18 верасня ў Мінску падчас візіту кітайскай дэлегацыі.
Спадарожнік сувязі сумесна створаць беларускія і кітайскія інжынеры, паведаміў сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: "Падпісаныя ўчора пагадненні і кантракты дадуць старт рэалізацыі прарыўных праектаў. Упэўнены, што запуск першага беларускага спадарожніка сувязі і стварэнне кітайска-беларускага індустрыяльнага парку закладзе трывалую аснову для доўгатэрміновага партнёрства ў сферы высокіх тэхналогій. Стануць свайго роду візітнай карткай Кітая ў Еўропе".
Нагадаем, што запуск першага беларускага касмічнага спадарожніка БелКА адбыўся 26 ліпеня 2006 года на Байкануры і быў няўдалым праз аварыю ракеты-носьбіта "Днепр". Запуск спадарожніка "Белка-2" ужо некалькі гадоў пераносіцца на пазнейшыя тэрміны.