Кітайскіх зэкаў па начах прымушалі гуляць у ан-лайн гульні

Пра гэта распавёў брытанскай газеце The Guardian адзін з былых зняволеных. Ён адбываў тэрмін за падачу “незаконнай петыцыі” супраць карупцыі ў сваім горадзе.

Пасля змены, у часе якой зняволеныя выраблялі зубачысткі, палачкі для ежы ды іншыя рэчы, людзей саджалі за кампутары. Зэкі гулялі, напрыклад, у World of Warcraft, зараблялі балы, а потым адміністрацыя лагера прадавала іх за рэальныя грошы.

Перапродаж атрыманых у ан-лайн гульнях балаў ачкоў, бонусаў ці віртуальнай валюты за рэальныя грошы — папулярны спосаб заробку ў свеце геймераў. Знішчаючы дэманаў, гоблінаў ды іншую віртуальную пошасць кітайскія зэкі штодня зараблялі 700-900 долараў.