Княства Ліхтэнштэйн прапануе сябе ў арэнду
Пачатковая цана — 70 тысяч еўра. У кошт уваходзіць размяшчэнне гасцей у колькасці да 150 чалавек, якія "пацясняць" 35 000 жыхароў княства.
За дадатковыя грошы можна замовіць сярэднявечную або ўласную эмблему, піша брытанская газета Guardian.
Па прыбыцці ў Ліхтэнштэйн часовым гаспадарам уручаць сімвалічны ключ ад дзяржавы з дэгустацыяй він у сядзібе кіраўніка краіны, прынца Ганса-Адама ІІ. Таксама магчымае катанне на санях, феерверк і прагулкі ў конных экіпажах па сталіцы Вадуцу. Акрамя таго, гасцям даступныя катанне на горных лыжах і сноўборд.
Нягледзячы на такі багаты асартымент задавальненняў, княства дагэтуль ніхто не ўзяў у арэнду. Нядаўна такія планы мела для правядзення вяселля адна пара, аднак наём быў адменены, бо шлюб так і не быў заключаны.
Фота: advokat-miller.ru