Кобрынскія браканьеры заплацяць за рыбу больш як 80 мільёнаў рублёў

Тры мужчыны з Кобрына ноччу везлі на мікрааўтобусе “Фольксваген Транспортэр” 15 мяхоў рыбы, 16 сетак па 50 метраў, гумовую лодку і спецвопратку, паведамляе “Брестская газета”. Іх спынілі супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Інспектары ацанілі рыбу амаль у 80 мільёнаў рублёў (800 базавых велічыняў).

Цяпер ідзе праверка. У залежнасці ад абставінаў вылаву рыбы беспрацоўных кобрынцаў можа чакаць яшчэ і штраф ад 1 да 5 мільёнаў.

Фота — topkam.ru