Коласаўскі тэатр не паехаў на замежныя гастролі з-за крызісу
Віцебскі тэатральны калектыў не трапіў у творчыя вандроўкі ў Адэсу, Вільню, Санкт-Пецярбург.
У Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа проста не было магчымасці набыць валюту. Праўда, яго дырэктар Рыгор Шацько спадзяецца, што неўзабаве яна з’явіцца ў свабодным продажы і трупа, прынамсі, здолее выехаць на гастролі ў Літву.
Пакуль тэатр можа сабе дазволіць толькі абменныя гастролі ў межах Беларусі. Між тым для коласаўцаў новы сезон стане юбілейным — 22 лістапада трупа адзначыць 85-годдзе з дня заснавання тэатра, перадае БелаПАН.