Колькасць ахвяраў землятрусу ў Кітаі перавысіла 100 чалавек

Як удакладняюць кітайскія сейсмолагі, магутнасць землятрусу ў правінцыі Сычуань склала 7 балаў. Сейсмалагічная актыўнасць у рэгіёне не сціхае, з раніцы да абеду зафіксавана болей за 30 падземных штуршкоў магнітудай болей за 3 балы, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

У пацярпелых раёнах вядзецца пошукава-ратавальная аперацыя. Вядзецца падлік пацярпелых і параненых.