Колькасць ахвяр урагана “Айрын” дасягнула 40 чалавек
На ўсходзе ЗША працягваюцца паводкі, выкліканыя ураганам.
У выніку трапічнага шторму "Айрын" загінула па меншай меры 40 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы. Улады штатаў паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША папярэджваюць, што паводкі могуць працягнуцца да трох дзён. Больш за 5 млн. чалавек застаюцца без доступу да электраэнергіі.