Колькасць ахвяраў выбуху ў Венесуэле дасягнула 39 чалавек

Трагедыя адбылася раніцай 25 жніўня на нафтаперапрацоўчым заводзе каля гораду Амуай на поўначы краіны. Як паведамляе ВВС са спасылкай на агенцтва Франс Прэс, сярод ахвяраў 18 вайскоўцаў, якія ахоўвалі завод і 15 цывільных асобаў. Яшчэ шасцярых пакуль не апазналі.