Колькасць мабільных гаджэтаў з інтэрнэтам перавысіць насельніцтва Зямлі
Паводле даследавання кампаніі Cisco, гэта можа адбыцца ўжо да 2016 года.
Паводле звестак ААН, насельніцтва Зямлі да таго часу складзе каля 7 мільярдаў 300 мільёнаў чалавек. А колькасць мабільных прыстасаванняў з выхадам у інтэрнэт перавысіць 10 мільярдаў. Паводле звестак аналітыкаў, аб'ём мабільнага анлайн-трафіка ў свеце да 2016 года будзе перавышаць аналагічны паказчык стацыянарных прыстасаванняў у тры разы. Прагназуецца, што сярэдняя хуткасць інтэрнэт-злучэння ў свеце за пяць гадоў вырасце ў дзевяць разоў, паведамляе РІА "Новости".