Кошт газу для Беларусі ў 2013 годзе будзе $166 за тысячу кубоў

Пра гэта сёння заявіў падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, што летась расійскі газ каштаваў Беларусі 265 долараў за тысячу кубоў. У канцы лістапада 2011 года "Газпрам" купіў яшчэ 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд долараў. Наўзамен Беларусь атрымала зніжку на газ сёлета. Сярэднегадавы кошт газу ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Такім чынам, у наступным годзе газ амаль не падаражэе.

Фота — bymedia.net