Кошт праезду ў Мінску можа вырасці да 1800 рублёў
Мяркуецца, што тарыф на праезд у грамадскім транспарце зменіцца ў лютым-сакавіку.
Як паведамляе БЕЛТА, дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў тлумачыць гэты крок высокім сабекоштам перавозак. Нагадаем, што на сённяшні дзень праезд у грамадскім транспарце ў сталіцы каштуе 1300 рублёў.
Фота: nemiga.info