Кошты на новыя аўтамашыны з 1 лютага вырастуць на 17%
Пра гэта папярэджваюць аўтадылеры.
Адзін з іх паведаміў сайту Onliner.by, што з ў студзені будзе падпісаны, а з 1 лютага набудзе моц адпаведны ўказ. Гэты дакумент адменіць ільготы па ПДВ пры ўвозе юрыдычнымі асобамі транспартных сродкаў у Беларусь.
Старшыня рады дырэктараў кампаніі "Кітайскія аўтамабілі" Сяргей Варывода кажа, што адмена ільготаў па падатку на даданую вартасць (ПДВ) з'яўляецца ўмовай выдачы трэцяга транша крэдыту ад Еўразійскага банка развіцця. А тэрмін выдачы гэтага траншу ўзгоднены бакамі да 28 лютага 2012 года.