“Кот-экстрасэнс” шукае гаспадара (фота)
Прынамсі такую выснову можна зрабіць з абвесткі, якая вісіць на адным з аўтобусных прыпынкаў Пінска.
У ёй напісана, што паслухмяны і разумны кот дапамагае пры дэпрэсіі, раздражняльнасці і пачуцці трывогі. Акрамя таго незвычайны звер нармалізуе пульс і артэрыяльны ціск. І ў дадатак да ўсяго кот умее лавіць мышэй і прусакоў.
Дарэчы, стаць гаспадаром “ката-экстрасэнса” можна абсалютна бясплатна.