Кожны трэці беспрацоўны — прадстаўнік моладзі

На сённяшні дзень маладыя людзі складаюць 33% ад 30 тысяч чалавек, якія стаяць на ўліку ў Цэнтрах занятасці. Як заявіў супрацоўнік Міністэрства працы Алег Такун, такі вынік стаў магчымы дзякуючы працы дзяржаўных устаноў, якія займаюцца працаўладкаваннем. 


Такун: "Мы не толькі працаўладкоўваем моладзь, але і імкнемся павысіць яе канкурэнтаздольнасць на рынку працы. І ў першую чаргу, калі да нас прыходзіць малады чалавек, паўстае пытанне аб атрыманні ім прафесіі, павышаем яго прафесійны ўзровень. Цяпер больш чым па сарака прафесіях малады чалавек можа прайсці навучанне па накіраванні службы занятасці".