Краіну на поўдні Афрыкі ўзначаліла прэзідэнт-феміністка

Пасада прэзідэнта стала вакантнай пасля смерці на гэтым тыдні Бінгу ва Матарыкі, былога лідара краіны. Паколькі Джойс Банда была віцэ-прэзідэнтам, яна па Канстытуцыі і павінна прыняць прэзідэнцкую пасаду. Аднак цягам двух дзён ніякіх паведамленняў на гэтую тэму не было, таму ўзніклі чуткі пра жорсткія рознагалоссі ў мясцовай эліце.

Вырашальным стаў аргумент вайсковага кіраўніцтва, якое заклікала прытрымлівацца дзеючага заканадаўства Малаві.

Эканамічная сітуацыя ў гэтай краіне, адной з найбяднейшых у свеце, далёкая ад ідэалу. МВФ і Сусветны банк замарозілі дапамогу малавійскаму ўраду. Джойс Банда абяцае вырашыць гэтыя праблемы і дамагчыся новых грашовых паступленняў з-за мяжы.