Крамлёўскі ідэолаг Суркоў падтрымаў маскоўскіх мітынгоўцаў

Нагадаем, што Суркоў лічыцца адным з галоўных ідэолагаў цяперашняй вертыкалі ўлады ў Расіі. На яго думку, на мітынгі ходзіць найлепшая частка расійскага грамадства і расійскія ўлады не маюць права ігнараваць іх патрабаванні.

"Найлепшая частка нашага грамадства, ці дакладней, найболей прадуктыўная яго частка патрабуе павагі да сябе. Людзі кажуць — мы ёсць, мы маем значэнне, мы народ. Нельга высакамерна адмахвацца ад іх меркавання. І вельмі правільна, што гэтае меркаванне ўлічваецца, што ёсць добразычлівая рэакцыя ўлады... Саступіць разумным патрабаванням актыўнай часткі грамадства — не змушаны манеўр улады, а яе абавязак і канстытуцыйны абавязак", — перадаюць "Известия" словы Суркова. 

Суркоў выказаў надзею, што больш не будзе сітуацый, калі "зноў усё цудоўным чынам рассмакталася" і рэформы будуць адкладзены.

Нагадаем, што 10 снежня на Балотнай плошчы ў Маскве сабралося, па розных ацэнках ад 25 да 100 тысяч чалавек. Мітынгоўцы патрабавалі адмяніць вынікі думскіх выбараў і правеці новыы. Наступны мітынг запланаваны на 24 снежня на праспекце Сахарава.