Крупскія міліцыянты прайгралі суд

Ён падтрымаў апраўдальнае рашэнне Крупскага раённага суда ў дачыненні да трох жыхароў Крупак, затрыманых 18 лістапада сталічным спецназам у Крупках, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што крупскія міліцыянты засталіся незадаволеныя рашэннем Крупскага суда. Кіраўнік мясцовай міліцыі палкоўнік Сацук паставіў пад сумнеў паказанні сведак. Сведкі даказвалі, што спецназаўцы неправамерна затрымлівалі і прымянялі сілу ў адносінах да затрыманых. На думку ж Сацука, сведкі нібыта з'яўляліся зацікаўленымі асобамі.

Мінскі абласны суд адхіліў довады крупскіх міліцыянтаў і прызнаў рашэнне раённага суда правамерным.