Крымінальная справа ў дачыненні Цесака і яго сяброў спыненая

Нагадаем, што ў лютым сёлета вядомага расійскага неанацыста Максіма Марцінкевіча затрымалі ў Мінску як падазраванага ў рамках крымінальнай справы па злосным хуліганстве. На парозе адной з сталічных клінік адбылася бойка паміж яго беларускімі паплечнікамі і мінскімі антыфашыстамі. Пры гэтым была ўжытая траўматычная зброя. Адзін з антыфашыстаў пацярпеў у бойцы і знаходзіўся некалькі дзён у рэанімацыі.

24 лютага Марцінкевіча-Цесака адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску аб яўцы і ён з'ехаў у Расію.

Крымінальная справа была распачатая па артыкуле 339 частка 3 КК РБ — "хуліганства, здзейсненая з ужываннем зброі". Неанацысту пагражала да 7 гадоў зняволення. Але, як паведамляе "Наша ніва", яе спынілі. "Пацярпелыя ў прыватным парадку могуць звяртацца зноў аб завядзенні крымінальнай справы. Але хачу сказаць, што падчас следства ніякіх прэтэнзій яны не выказвалі", — сказаў прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Герасімаў.

Расійскі неанацыст Марцінкевіч: Бойка ў Мінску была інсцэніроўкай (відэа)

Фота — russia.ru