Расійскія і беларускія дэсантнікі правядуць сумесныя вучэнні
Іх плануецца арганізаваць у канцы верасня на адным з вучэбна-трэніровачных комплексаў Пскоўскай дывізіі ВДВ.
Як паведамляе РИА Новости, вучэнні будуць з'яўляцца другім этапам запланаваных на 2012 год сумесных мерапрыемстваў расійскіх і беларускіх дэсантнікаў. Першы этап расійска-беларускіх вучэнняў прайшоў у красавіку гэтага года на палігоне "Гожскім" каля Гродна.
Беларусы на вучэннях будуць забяспечаныя расійскім узбраеннем, тэхнікай, экіпіроўкай і боепрыпасамі.