Кудрын зоймецца крэдытам для Беларусі на наступным тыдні

Рабочая група на пачатку наступнага тыдня прадставіць міністру фінансаў Расіі Аляксею Кудрыну папярэднія вынікі адносна магчымасці выдзялення крэдытаў Беларусі. Пра гэта міністр паведаміў 6 красавіка.

"Я буду заслухоўваць прамежкавыя вынікі на пачатку наступнага тыдню", — заявіў Кудрын.

Як паведамляла ІА REGNUM, 5 красавіка намміністра фінансаў РФ Дзмітрый Панкін заявіў, што Беларусь і Расія пакуль не ўзгаднялі тэрміны выдзялення стабілізацыйнага крэдыту на $1 млрд.