Курс беларускага рубля без уліку дэнамінацый склаў 87 млн. за долар

У выніку чарговай дэвальвацыі нацыянальнай валюты афіцыйны курс долара ЗША 21 кастрычніка склаў 86 мільёнаў 800 тысяч беларускіх рублёў без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў.

Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты ў адносінах да амерыканскага долара Беларусь застаецца лідарам сярод краін былога СССР, аб чым сведчыць праведзены БелаПАН аналіз афіцыйных валютных курсаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан -- 7.125.000, Узбекістан --1.757.830, Грузія -- 1.662.700 і Украіна -- 797.570.