Курс долара на дадатковай сесіі знізіўся на 120 рублёў
Цяпер ён складае 7830 рублёў.
Такія вынікі чарговага дня таргоў на дадатковай біржавой сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БЕЛТА.
нагадаем, што ў пятніцу 23 верасня ён складаў 7950 рублёў, а ў першы дзень таргоў 14 верасня — 8600 рублёў.
З пачатку гандлю беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара амаль на 9%.
Фота: bymedia.by