Курс долара знізіўся на 20 рублёў, курс еўра вырас на 10
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8290 рублёў, курс еўра — 10070. Курс расійскага рубля вырас ад 252 да 254 беларускіх рублёў.
Нагадаем, учора курс долара знізіўся на 10 рублёў, курс еўра — на 20.
Падрабязней пра курсы валют можна паглядзець тут.
Фота — bymedia.net