Квіткі на фестываль “Даём рады” ўжо ў продажы

Нагадаем, 1 лютага ў сталічным клубе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.

Пачатак імпрэзы ў 18:00. Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА!

Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (19 павільён), а таксама гл. інфармацыю тут.