Квіткі на міжнародныя цягнікі падаражэлі на 50%

Як інфармуе onliner.by, кошты выраслі праз тое, што змяніліся курсы еўра і швейцарскага франка, па якіх разлічваецца кошт квітка.

Самы танны плацкартавы квіток з Мінску да Масквы каштуе зараз 300 тысяч рублёў, а купэ — 600 тысяч. Да падаражэння кошты был на ўзроўні 200 і 400 тысяч адпаведна.

Квіток у агульны вагон на прамы цягнік да Вільні з Мінску цяпер каштуе 90 тысяч заміж ранейшых 58. Плацкарт пры гэтым вырас з 80 да 125 тысяч рублёў, а купэ — з 124 да 195 тыс. рублёў.

Кошт праезду ў цягніках унутры краіны застаўся на ранейшым узроўні.