Літва прапануе спыніць кантрабанду паліва з Беларусі

Літоўская асацыяцыя прадпрыемстваў па гандлі нафтапрадуктамі ацаніла плынь заязджаючых у Літву з Беларусі легкавых аўтамабіляў, якая узросла ў 2,5 разы за два гады. Цяпер асацыяцыя будзе звяртацца да органаў улады з мэтай увесці абмежаванні – аўтамабіль з поўным паліўным бакам зможа заехаць не больш чым 5 раз у месяц.

Як піша газета Verslo žinios, дадзеныя Дэпартамента мытні паказваюць, што адзін аўтамабіль-рэкардсмен VW Passat у лютым перасек мяжу 57 разоў.

Міністэрства фінансаў падлічыла, што адзін легкавы аўтамабіль у сярэднім увозіць каля 50 літраў паліва, і за мінулы год, па дадзеных мытні, у Літву заехала 1,25 млн. легкавых аўтамабіляў, яшчэ каля паўмільёна перасеклі мяжу праз памежна-кантрольныя пункты, дзе працуюць толькі памежнікі. Таму дзяржава з-за не заплачаных падаткаў і акцызаў страціла сотні мільёнаў, паведамляе ru.delfi.lt.