Ладуцька: камунальныя службы самі не прывядуць Мінск у парадак

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў панядзелак на аператыўнай нарадзе заявіў, што сталіца цалкам павінна быць прыведзеная ў парадак да 5 траўня.

"Працы па навядзенні парадку ў горадзе неабходна актывізаваць, і не толькі на дваровых тэрыторыях, але і ўнутры будынкаў, — цытуе словы Ладуцькі БЕЛТА. — Больш актыўна трэба прыцягваць работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў горада. Пакуль з гэтым ёсць праблемы".

Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, прывесці сталіцу ў парадак толькі сіламі работнікаў камунальных службаў немагчыма.

Фота — bymedia.net