Лагістычны цэнтр пад Бабруйскам плануюць будаваць на ворыўных землях
Месца для пабудовы лагістычнага цэнтра пад Бабруйскам ужо вызначанае ўладамі горада. Але пакуль што яго не зацвердзіў аблвыканкам.
Кіраўнік горада Дзмітрый Бонахаў лічыць прапанаваны ўчастак цалкам лагічным — каля кальцавой аўтадарогі за 11 км ад горада. Плошча участку складае каля 50 га.
Але існуюць дзве праблемы. Па-першае, значная частка плошчы занятая пад ворыўныя ўгоддзі і, хутчэй за ўсё, ужо засеяная. Па-другое, яшчэ няма дазволу Магілёўскага аблвыканкама.
Тэрміны будоўлі, а таксама спонсары праекта не паведамляюцца.