Латвійскіх салдат уключаць у "баявую групу Еўрасаюза"
У аўторак урад Латвіі на закрытым паседжанні падтрымаў удзел Нацыянальных узброеных сілаў у падраздзяленнях ЕС.
"Баявыя групы" — гэта шматнацыянальныя вайсковыя аддзелы, якія здольныя на працягу 10 дзён пачаць вайсковую аперацыю і не менш за 30 дзён служыць без дадатковага забеспячэння. У склад адной "баявой групы" ўваходзіць каля 1500 салдат.
Як адзначае сайт delfi.lv, згаданыя аддзелы аказваюць падтрымку краінам ЕС і іншым дзяржавам, якія перажываюць крызісныя сітуацыі і вырашэнне праблемы мірным шляхам ужо немагчымае.
Фота — delfi.lv