Леанід Козік: Еўрасаюз сам пацерпіць ад санкцыяў супраць Беларусі

Гэта прывядзе да зніжэння экспарту айчынных нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, лесаматэрыялаў, прадукцыі металургічнай і лёгкай прамысловасці. Такое меркаванне кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў выказаў у інтэрв’ю нямецка-французскаму грамадскаму тэлеканалу ARTE, перадае БЕЛТА.

Такім чынам, гэтыя санкцыі адаб’юцца і на пакупніках з еўрапейскіх краінаў, лічыць Козік. Ён адмоўна ставіцца да ўвядзення эканамічных абмежаванняў і адзіным выйсцем з цяперашняй сітуацыі лічыць усталяванне сяброўскіх, партнёрскіх адносінаў Беларусі і Еўрасаюза.