Легендарны Мірон ізноў аб’явіўся ў Віцебску
На гэты раз ён пакінуў бел-чырвона-белы сцяг і цыдулку са сваім подпісам на лініі электраперадач у раёне вуліцы Церашковай.
У сваім пасланні Мірон выступае супраць непразрыстай прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. На думку віцебскага праваабаронцы Барыса Хамайды, ліст наўпрост тычыцца Аляксандра Лукашэнкі, бо стала вядома, што продаж другой паловы акцый “Белтрансгазу” расейскай кампаніі “Газпром” можа адбыцца ўжо сёлета ў лістападзе, паведамляе “Радыё Свабода”.