Легкавік збіў прыпыначны пункт пад Чэрвенем

ДТЗ адбылося позна ўвечары 17 лістапада на 34-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў у вёсцы Корзуны. Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і наехаў на прыпыначны пункт. Людзі, якія там стаялі, атрымалі траўмы, тры чалавекі былі шпіталізаваныя, інфармуе БЕЛТА.

Кіроўца затрыманы, на яго заведзеная крымінальная справа.

Нагадаем, што нядаўна падобнае здарэнне адбылося ў Мінску. Тады кіроўца “Мэрсэдэса” таксама наехаў на прыпыначны пункт і збіў некалькіх чалавек. У выніку здарэння ў лякарні памерла адна з пацярпелых жанчын.