Лех Валенса прымірыўся са старой камуністычнай Польшчай

Пасля ўвядзення Войцэхам Ярузэльскім вайсковага становішча Лех Валенса ў ліку іншых лідараў і актывістаў “Салідарнасці” быў арыштаваны і правёў у турме амаль год. У 1983 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. У 1990 годзе ён стаў прэзідэнтам Польшчы. 

У красавіку 2007 года супраць Ярузэльскага і шэрагу іншых былых камуністычных кіраўнікоў было вылучана абвінавачванне за ўвядзенне ў  снежні 1981 года вайсковага становішча. У жніўні 2011 суд выключыў Ярузэльскага з судовага працэсу ў справе ўвядзення вайсковага  становішча — з прычыны стану здароўя.  Зараз Войцэх Ярузэльскі знаходзіцца ў шпіталі, ён хварэе на рак лімфатычнай сістэмы, паведамляе Радыё Свабода.