Лёс футбольнага клуба "Партызан" вырашыцца 1 лютага
У гэты дзень спартовае ўпраўленне Мінгарвыканакму вырашыць, ці будзе аказваць фінансавую дапамогу камандзе.
Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на гендырэктара "Партызана" Людаса Румбуціса.
Сёння федэрацыя футболу павінна была прыняць рашэнне, ці будзе клуб гуляць у вышэйшай лізе ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі. Улічваючы сітуацыю, дакументы "Партызана" ў федэрацыі адклалі на некалькі дзён. Але ўжо 3 лютага пройдзе паседжанне выканкама федэрацыі. На ім будзе прынята канчатковае рашэнне пра лікавы склад вышэйшай лігі ў будучым чэмпіянаце Беларусі.
Нагадаем, што "Партызан" апынуўся ў складаным становішчы пасля таго, як яго ўладальнік, літоўскі бізнэсовец Раманаў, вырашыў адмовіцца ад сваіх футбольных камандаў.