Летам мінчукі атрымліваюць траўмы на вадаёмах і дарогах
Каля паўтысячы мінчукоў штодня звяртаюцца ў траўмапункты горада.
Шмат траўмаў людзі атрымліваюць на адпачынку пры купанні ў вадаёмах і рэках. Пра гэта паведаміў супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Сітнік.
Сітнік: "Спінальная траўма, траўма пазваночніка — гэта велізарная праблема ў рамках нашай краіны. Большасць пацыентаў, якія звяртаюцца ў прыёмныя аддзяленні, знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. У летні перыяд для дарожна-транспартных траўмаў характэрна большая цяжкасць. Кіроўца банальна засынае за рулём, стамляецца. Шмат транспартных здарэнняў звязаныя і з перагрэвам чалавека".