Летась найбольш выраслі кошты на будаўнічыя матэрыялы
Кошты на будматэрыялы ў мінулым годзе выраслі амаль у 2,5 разы. Аб гэтым паведаміла намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.
Кухарэвіч: "Найбольшы ўсплёск коштаў у нас быў зафіксаваны ў траўні, калі яны выраслі на 13,1% у параўнанні з красавіком. Таксама ўсплёск коштаў быў адзначаны ў верасні-рост склаў 13,6%. Найбольш значна з нехарчовых тавараў падаражэлі будаўнічыя матэрыялы. Кошты на іх выраслі ў 2,4 разы".