Лідары па росце коштаў у лютым - цукар і камуналка

Зборны індэкс коштаў на спажывецкія тавары і паслугі па стане на 8 лютага склаў 100,6%, а па стане на 15 лютага - 102,3%.

Дадзеная інфармацыя атрымана са штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх коштаў у разрэзе 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе рэспублікі. З пачатку месяца істотна выраслі кошты на цукар (9,9%), бульбу (5,6%), крупы (4,8%), гародніну (3,2%), а таксама аплату жыллёва-камунальных паслуг (18,2%).