Лідэры апазіцыі звярнуліся ў Еўрасаюз, ЗША і ААН

Пра гэта гаворыцца ў звароце, накіраваным у Еўрасаюз, ЗША і ААН.

У дакуменце, падпісаным лідэрамі партый БНФ, АГП, БХД і "Справядлівы свет", гаворыцца, што пасля 19 снежаня наступіў "перыяд усебаковага і масавага парушэнні ў Беларусі правоў чалавека і свабодаў". Прыводзяцца шматлікія факты палітычных рэпрэсіяў.

Аўтары звароту настойваюць на ўвядзенні дадатковых санкцыяў і абмежавальных захадаў супраць канкрэтных асобаў і структур, якія маюць дачыненне да пераследу апанентаў улады. У прыватнасці, прапануецца пашырыць спіс "неўяздных", спыніць міжнароднае супрацоўніцтва з шэрагам беларускіх дзяржаўных органаў — Мінюстам, КДБ, МУС.

Лідэры апазіцыі спадзяюцца, што кансалідаваная пазіцыя міжнародных арганізацый і кіраўнікоў дэмакратычных краін дазволіць спыніць рэпрэсіі і ціск на дэмакратычных актывістаў у Беларусі.