Літоўскі дыпламат: Усходняму партнёрству трэба перспектыва сяброўства ў ЕС

Заяву чыноўніка распаўсюдзіла Міністэрства замежных спраў Літвы пасля апублікавання Еўрапейскай камісіяй гадавой справаздачы рэалізацыі Еўрапейскай палітыкі суседства.

Па словах Ляшкевічуса, якія перадае interfax.by, няма мацнейшага стымулу для правядзення рэформаў, чым ведаць, што гэта робіцца для падрыхтоўкі да ўваходжання ў Еўрасаюз. Пры гэтым дыпламат спаслаўся на досвед Літвы.

Нагадаем, што 28-29 лістапада ў Вільні пройдзе саміт Усходняга партнёрства.

Фота — 15min.lt