Літовец спрабаваў прывезці ў Беларусь 11 кг гашышу
Яго затрымалі ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы.
Як паведамляе БелаПАН, памежнікі атрымалі папярэдне аператыўную інфармацыю. Яны правялі ўзмоцнены агляд аўтамабіля "Лінкольн", які ехаў з Літвы. Пад абшыўкай і за заднімі сядушкамі смаргоньскія памежнікі знайшлі 8 пакетаў з рэчывам зялёнага колеру расліннага паходжання агульнай вагой каля 11 кг.
27-гадовага літоўца і яго аўто даставілі ў Смаргоньскую памежную групу. На парушальніка пачалі крымінальную справу.