Літва адмовіла беларускаму ўцекачу Захарчанку ў прытулку

Пра гэта стала вядома 2 кастрычніка ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе. Як паведамляе партал Delfi, менавіта там разглядалася скарга беларускага вайскоўца, які летась уцёк у Літву.

Сцяпан Захарчанка казаў, што дэзэрціраваў з войска, бо яго змушалі падпісаць дакументы пра ўжыванне фізічнай сілы супраць мірных жыхароў. Літоўскі дэпартамент міграцыі ж лічыць, што ў Беларусі Захарчанку нічога не пагражае.

Літоўская генпракуратура атрымала некалькі зваротаў з Беларусі з просьбай паспрыяць у справе Захарчанкі. Аднак падрабязна гэтыя звароты пракуратура не каментуе.

Фота — 15min.lt